Author Archives rss

Суд над праваабаронцам Левінавым працягнецца 23 красавіка

22/4/08 •

Абвергнуць абвінавачанне ў непадпарадкаванні міліцыянтам і дробным хуліганстве Павал Левінаў спрабуе цягам ужо чацьвёртага судовага працэсу. Суд над праваабаронцам, прадстаўніком БХК у Віцебскай вобласці, распачаўся яшчэ 28 сакавіка.

Віцебская міліцыя затрымала чатырох моладзевых актывістаў (+2­)

01/10/07 •

Хлопцы былі затрыманыя ўночы з 29-га на 30-га верасня на вуліцы Леніна каля ратушы. Падчас асабістага дагляду ў пастарунку ў іх знайшлі налепкі да “Еўрапейскага маршу” і паасобнікі газеты “Выбар”.

Аляксандар Мілінкевіч наведаў Дуброўна і Воршу

23/11/06 •

Разам з іншымі сябрамі ініцыятыўных груп ён узяў удзел у зборы подпісаў дзеля вылучэньня на выбары мясцовых апазіцыянераў: сябра сацыял-дэмакратычнай партыі Аляксея Гаўруцікава, які мае намер балатавацца ў Віцебскі абласны савет па Дубровенскай выбарчай акрузе №12, і актывісткі руху “За свабоду!” Ліліі Ануфрыевай, якая імкнецца стаць дэпутаткай аршанскага гарсавету.

Вясковец знайшоў у двары парэшткі невядомага нямецкага салдата

12/11/06 •

За 10 дзён жыхар вёскі Славені Талачынскага раёну прайшоў шэраг інстанцыяў, пасьля чаго пераканаўся: перазахаваньнем займацца ніхто не зьбіраецца.

А. Казулін чакае кніг для турэмнай бібліятэкі

06/11/06 •

Нагадаем, што экс-кандыдат на пасаду прэзідэнта адбывае пакаранне ў калоніі “Віцьба-3” (Віцебскі раён), і з 20-га кастрычніка трымае галадоўку супраць незаконнага, на ягоную думку, знаходжаньня пры ўладзе Аляксандра Лукашэнкі.

Сябры адведалі магілу Уладзіміра Плешчанкі

01/11/06 •

Учора віцебскія апазыцыянеры Барыс Хамайда і Аляксандар Салаўян, якіх апошнімі гадамі можна было ўбачыць побач са спадаром Плешчанкам каля “Сіняга дому”, вырашылі паставіць яму адмысловы помнік. Паводле Барыса Хамайды, эскіз помніка ўжо гатовы – яго зрабіў віцебскі мастак Ян Таўпыга, які з’яўляецца і сябрам Сойму Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ. Уладзімір Плешчанка кіраваў абласной структурай гэтае партыі, […]

Online-канферэнцыя з Паўлам Севярынцам

27/10/06 •

У панядзелак, 30-га кастрычніка, а 10-ай раніцы ў Інтэрнэце на вэб-сайце Радыё Свабода адбудзецца онлайн-канфэрэнцыя зь лідэрам моладзевага руху Паўлам Севярынцам, які цяпер адбывае пакараньне за арганізацыю вулічных акцый. П.Севярынец прыме ўдзел у канфэрэнцыі падчас свайго знаходжаньня ў Віцебску на двухдзённым адпачынку. Свае пытаньні вы можаце даслаць на форум Свабоды ў Інтэрнэце svaboda.org/forum. Або задаць […]

Бел-чырвон-белы сьцяг над начным Віцебскам

27/10/06 •

Позна ўвечары 26-га кастрычніка над так званым “Сінім домам” жыхары Віцебску маглі бачыць бел-чырвон-белы сьцяг.

Моладзевага актывіста з Жодзіна падазраюць у датычнасьці да віцебскіх выбухаў

05/10/06 •

Учора Паўла Красоўскага, актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”, на міліцэйскай машыне даставілі ў Віцебск і прапанавалі за свой кошт уладкавацца ў гатэль, а сёння а 9-й раніцы выклікалі да следчага ў аддзел па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю.

Замест мітынгу ў Воршы пройдзе футбольны матч

27/9/06 •

Аршанскі гарвыканкам ня даў дазволу на мітынг, які меркавалі правесьці 30-га верасня прыхільнікі экс-канндыдата Аляксандра Мілінкевіча.

Барыса Хамайду аштрафавалі на 15 з паловай тысяч

19/9/06 •

Штраф ён атрымаў за тое, што распаўсюджваў газету “Витебский курьер” каля “Сіняга дому”. Каля 12-й дня да яго падышоў участковы міліцыянт і папрасіў паказаць дазвол на распаўсюд газетаў ды часопісаў менавіта ў гэтым месцы.