Author Archives rss

Адбылася прэзентацыя зборніка “Віцебск. Ландшафты памяці” (+1)

27/4/10 •

У вялікай выставачнай зале Віцебскага абласнога краязнаўчага музея (Ратуша) грамадскасці прэзентавалі зборнік моладзевых праектаў інтэрпрэтацыі аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны. Цэнтральнае месца імпрэзы займала ўрачыстае ўручэнне зборнікаў і вораху падарункаў фіналістам конкурсу, чые праекты былі ўключаны ў выданне.

Зміцер Вайцюшкевіч у Віцебску (+1)

24/3/10 •

У Віцебску выступіць самы абаяльны беларускамоўны спявак, шансанье, кампазітар Зміцер Вайцюшкевіч. Выканаўца хітоў “Вясновы дзень”, “Сінеюць цені”, “Арыстакратка кахання” наведае наш горад 8 красавіка і дасць канцэрт у вялікай зале Абласной філармоніі.

Пра ўчынак Сяргея Каваленкі ўжо спяваюць (+3­)

24/2/10 •

Сталічны рэп-праект "Небрежный Брежнев" у сваім трэку, прысвечаным зімовым падзеям на Беларусі, прыгадаў і "ёлку".

У Віцебску пройдзе сустрэча з аўтарамі літаратурнага нумара часопіса “ARCHE”

17/2/10 •

Выступяць пісьменнік і рэдактар “Белагазеты” Віктар Марціновіч, паэты Андрэй Хадановіч і Віталь Рыжкоў, віцебскі пісьменнік і перакладчык Арцём Арашонак, паэтка Марыйка Мартысевіч, рэдактар часопіса “ARCHE”Валер Булгакаў.

“Нечаканыя ваколіцы” Міколы Півавара

24/11/09 •

Цэнтр народных рамёстваў "Задзвінне" (вул. Чайкоўскага, 5) змесціць унікальныя храмы, цікавыя помнікі, незвычайныя азёры і нават балоты з ваколіц Віцебску. У пятніцу 27 лістапада а чацвертай гадзіне ўвечары тут адчыніцца выстава слыннага падзвінскага краязнаўцы Міколы Півавара.

Шалёны сабака пакусаў 24 чалавекі у цэнтры Віцебску (+8­)

13/11/09 •

Учора 12 лістапада дваццаць чатыры чалавекі звярнуліся ў віцебскі траўмапункт па дапамогу пасля нападаў сабакі ў самым цэнтры нашага гораду. Як мінімум, дзесяць пацярпелых учора былі гашпіталізаваныя.

Польскі шлях праз беларускія акуляры (+10­)

10/8/09 •

Сёлета спаўняецца роўна дваццаць год з тых часоў, калі Польская Рэспубліка выйшла на шлях развітання з сацыялістычнай спадчынай, з незабыўнымі гадамі "народнай дэмакратыі". "Усё пачалося ў Гданьску" – той лейтматыў, які прасочваецца ў доследах прафесійных гісторыкаў і разважаннях простых людзей па той бок нашай мяжы з Еўразвязам.

Pre-party Koktebel: музыка тут! (+2­)

21/7/09 •

З 11-га па 16-е ліпеня ў Віцебску праходзіў не толькі той самы фестываль. Аказваецца, за гэтыя дні горад наведала вялізная колькасць прадстаўнікоў беларускай jazz і contemporary альтэрнатывы. Выступалі яны не на форуме, а на паддашку, але тым не менш пераможцы паедуць прэзентоўваць Беларусь на славутым Koktebel Jazz Festival.

У Віцебску вызначылі лепшыя альтэрнатыўныя гурты (+5­)

06/7/09 •

Увечары 5 ліпеня ў клубе "Зебра" адгрымеў фінальны "No Logo Fest". Кампетэнтнае журы адзначыла лепшы віцебскі гурт сезону 2008-2009 гадоў.

Косінец не прайшоў (+13­)

08/6/09 •

Старшыня віцескага аблвыканкама не атрымаў дазвол на ўдзел у выбарах членаў-карэспандэнтаў НАН.

Вулічны мастак у музейных сценах

08/4/09 •

Маладога віцебскага мастака Андрэя Смагу на радзіме пераважна ведаюць, як удзельніка найбольш папулярнай з мясцовых хіп-хоп каманд "Подвальные рифмы". Вакаліста гурта Анубіса (гэта, ўласна, і ёсць Андрэй) тусоўка звыклася бачыць з мікрафонам і на сцэне, тым больш, што атабарыўшыся ў Менску, Смага нязжае ў Віцебск часцей для таго, каб паўдзельнічаць у супольным з Dj 33, другім удзельнікам дуэта "ПР", выступе.

Кірмаш і Канстытуцыя

16/3/09 •

Артыст з гонарам не любіць, каб у час яго выступу прысутныя нешта спажывалі, тым больш багата заліваючы тое алкаголем. У Віцебску ж выканаўцаў з маладосці прывучаюць, што глядач можа не толькі спажываць, але і стяць у чарзе па кілбасу ды рыбу.

Канцэртная фотавыстава пройдзе ў Мастацкім музеі (+1)

07/12/08 •

У рамах усебеларускай кампаніі "Будзьма!" (www.budzma.org) суполка No Logo Promo ладзіць фотасправаздачу за год сваёй актыўнай дзейнасьці. Канцэрты, зоркі, вечарыны і іх наведвальнікі будуць экспанавацца ў сутарэннях Віцебскага мастацкага музея з 13 снежня.

У кнігарнях з’явіўся каляндар “Родны край” на 2009 год

03/11/08 •

Пасля двухгадовага перапынку ў віцебскіх кніжных крамах ізноў пачаў прадавацца адзіны ў краіне адрыўны каляндар на беларускай мове.

“Маўзэр” выстраліць у Віцебску 11 кастрычніка! (+3­)

07/10/08 •

11 лістапада ў суботу ў віцебскім клубе “Зебра” выступае магілёўская цяжкая каманда “Маўзэр”.