аддзел ЗАГС Віцебскага гарвыканкама •

Новая паслуга для жаніхоў з нявестамі

18/1/07 •

У аддзеле ЗАГС Віцебскага гарвыканкама ўвялі новую паслугу – папярэдні запіс на ўрачыстую рэгістрацыю шлюбу на ўвесь год. І зараз, калі хтосьці надумаў ажаніцца, напрыклад, у красавіку, у ліпені ці нават у снежні, можна папярэдзіць супрацоўнікаў ЗАГСу аб гэтым хоць сёння, назваўшы ім дату і час будучага вяселля.