Алег Куржалаў •

Памёр віцебскі краязнаўца Алег Куржалаў (+6­)

25/7/17 •

Пайшоў з жыцця Алег Васільевіч Куржалаў, адзін са стваральнікаў сучаснай сістэмы школьнага краязнаўства на Віцебшчыне.

“Дай Бог, каб у кожнага ў жыцці было такое “Узгор’е”: успаміны сябраў віцебскага клуба аматараў даўніны (+19­)

26/4/13 •

Арганізатары вечарыны ў Духаўскім кругліку 25 красавіка спалучылі дзве падзеі ў адной. Тут прэзентавалі новыя “Віцебскія замкі” – буклет Ігара Цішкіна. На гэты раз выданне надрукавана па-руску. І сабралі разам патрыярхаў віцебскага краязнаўства – сябраў знакамітага клуба аматараў даўніны “Узгор’е”, створанага ў красавіку 1986 года. Гэтыя мужныя, апантаныя віцебскай гісторыяй людзі падзяліліся вельмі каштоўнымі ўспамінамі. Па сутнасці, жыхары сучаснага Віцебска, з яго адроджаным цэнтрам, многім абавязаны менавіта ім, узгорцам. У свой час яны ледзь не клаліся пад экскаватар, каб выратаваць нашыя помнікі-пярліны.