Алена Каваленка •

Абласны суд адправіў Сяргея Каваленку ў псіхіятрычную бальніцу для экспертызы (+34­)

10/4/12 •

У Віцебскім абласным судзе 10 красавіка прайшло пасяджэнне судовай калегіі, якая павінна была разгледзіць касацыйную скаргу Сяргея Каваленкі на прысуд Першамайскага суда Віцебска. Аднак разгляд скаргі прыпыніўся – калегія прызначыла актывісту КХП-БНФ правядзенне комплекснай псіхіятрычнай экспертызы. Для гэтага Каваленку адвязуць у псіхіятрычную бальніцу ў Навінкі пад Мінскам.

У Віцебску прайшлі пікеты ў падтрымку Сяргея Каваленкі (+33­)

09/4/12 •

8 красавіка ў Вербную нядзелю ў Віцебску жонка Сяргея Каваленкі Алена з яшчэ адной дзяўчынай зладзілі пікеты ў падтрымку зняволенага апазіцыянера, на якіх раздавалі ўлёткі.

Сяргей Каваленка важыць толькі 45 кілаграмаў (+243­)

29/3/12 •

29 сакавіка з Сяргеем Каваленкам, які знаходзіцца ў псіхіятрычным аддзяленні папраўчай калоніі №3 ў пасёлку Віцьба, сустрэўся адвакат. Ён паведаміў Алене Каваленка, што галадоўніку зрабілі прамыўку страўніка, і яго вага ўпала да 45 кілаграмаў. Жонка апазіцыянера тэрмінова выехала да калоніі.

Обращение Елены Коваленко к патриарху Кириллу (+12­)

25/3/12 •

Жена Сергея Коваленко Елена Коваленко отправила письмо Патриарху Московскому и всея Руси Кириллу. Публикуем текст этого обращения.

Каваленку збіраюцца перавесці ў псіхіятрычнае аддзяленне пры калоніі „Віцьба-3“ (+6­)

24/3/12 •

Аб гэтым жонка палітвязня Сяргея Каваленкі Алена даведалася падчас сустрэчы з начальнікам Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў Сяргеем Працэнкам.

У Сяргея Каваленкі зніжаецца тэмпература цела (+16­)

13/3/12 •

Жонка Сяргея Каваленкі Алена напярэдадні, 12 сакавіка, мела з ім сустрэчу ў ізалятары на вуліцы Валадарскага ў Мінску. Палітвязень працягвае галадаць.

Пікет у падтрымку Сяргея Каваленкі ў Віцебску (+27­)

11/3/12 •

10 сакавіка Алена Каваленка разам з дзецьмі і актывістамі грамадзянскіх кампаній “Маладая Беларусь” і “Гавары праўду” зладзіла пікет у падтрымку свайго мужа — палітвязня Сяргея Каваленкі, які трэці месяц трымае галадоўку ў зняволенні.

Алена Каваленка: “Я за Сяргеем, як за каменнай сцяной” (+45­)

03/3/12 •

Напярэдадні 8 Сакавіка “ННВ” завіталі ў госці да жанчыны, якая будзе адзначаць гэта свята адна, без свайго мужчыны і кветак. Муж гэтай спадарыні, палітвязень Сяргей Каваленка, пры ўсім жаданні не можа падарыць ёй сваю ўвагу – ён тры месяцы галадае на знак пратэсту і зараз знаходзіцца ў турэмным шпіталі на Валадарцы ў Мінску. Алена Каваленка чакае...

Сяргея Каваленку адправілі ў турэмную бальніцу ў Мінск (+145­)

29/2/12 •

Актывіста КХП-БНФ Сяргея Каваленку пераправілі з віцебскага СІЗА-2 у Мінск. Зараз ён знаходзіцца ў турэмнай бальніцы пры папраўчай калоніі №1 на вуліцы Валадарскага.

Сяргей Каваленка працягвае галадоўку, чытае Мальера, спаткаўся з жонкай і пабачыў дзяцей на фота (+42­)

28/2/12 •

Сёння палітвязень Сяргей Каваленка сустрэўся ў віцебскім СІЗА-2 з жонкай Аленай. Ён працягвае галадаць і збіраецца ісці ў гэтым сваім намеры да канца.