Аляксандр Казулін •

Калегі і аднадумцы павіншавалі А.Казуліна з днём нараджэння

25/11/07 •

Апоўдні 25 лістапада каля віцебскай папраўчай калоніі агульнага рэжыму “Віцьба-3”, дзе адбывае пакаранне лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), былы рэктар Белдзяржуніверсітэта, экс-кандыдат на пасаду прэзідэнта Аляксандр Казулін, сабраліся каля 30 чалавек. Сябры, калегі і аднадумцы з Віцебска, Мінска і Наваполацка прыехалі павіншаваць палітыка з днём нараджэння. Сёння А.Казуліну споўнілася 52 гады. Гэта ягоны другі дзень […]

У Наваполацку затрымалі ўдзельнікаў велапрабегу “Свабоду Казуліну!”

15/9/07 •

У Наваполацку ўчора затрымалі некалькі грамадскіх актывістаў – удзельнікаў велапрабегу “Свабоду Казуліну!” Прычым агітацыйна-спартовае мерапрыемства спынілася на старце.

Пракурора Віцебскай вобласці просяць прызначыць А.Казуліну судова-медыцынскае абследаванне

05/7/07 •

Сябры Віцебскай абласной арганізацыі БСДП (Грамада) просяць пракурора Віцебскай вобласці Генадзя Дыско прызначыць судова-медыцынскае абследаванне лідэра гэтай партыі, былога кандыдата ў прэзідэнта Аляксандра Казуліна. Адпаведны зварот пракурору сёння, 5 ліпеня, накіраваў старшыня абласной арганізацыі Анатоль Гнеўка. 

У калонii «Вiцьба-3» з’явiўся праспект Казулiна

08/2/07 •

Так зняволеныя назвалi дарожку, па якой звычайна ходзiць экс-кандыдат у прэзiдэнты. Мiнчанiн Мiкалай Камароўскi на пачатку мiнулага года апынуўся за кратамi.

Амбасадар Германіі дабіваецца сустрэчы з А.Казуліным

17/1/07 •

Амбасадар Германіі Марцін Хэкер, выконваючы даручэнне ўраду сваёй краіны, дабіваецца ад беларускіх уладаў сустрэчы з экс-кандыдатам у прэзідэнты Аляксандрам Казуліным, які адбывае пакаранне ў калоніі “Віцьба-3”.

З віцебскага ізалятара вызваліўся А.Абрамовіч, які правёў акцыю салідарнасці каля калоніі “Віцьба-3” у дзень нараджэння А.Казуліна

11/12/06 •

Нагадаем, што жыхар Барысава, актывіст Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Грамада" Алесь Абрамовіч адбываў 15 сутак арышту за акцыю салідарнасьці з Аляксандрам Казуліным. 25-га лістапада, калі ля калёніі "Віцьба-3" на знак падтрымкі экс-кандыдата ў прэзыдэнты сабраліся вядомыя бедарускія палітыкі і прадстаўнікі грамадзкасьці, Алесь Абрамовіч выйшаў з натоўпу ўдзельнікаў і некалькі разоў крыкнуў: “Свабоду Казуліну! Свабоду ўсім палітвязьням! […]

Казуліну далі на спатканне з жонкай толькі 30 хвілін

06/12/06 •

Ірына Казуліна сустрэлася з мужам у калоніі “Віцьба-3”. Іх сустрэча доўжылася ўсяго паўгадзіны.

Александра Козулина в день его рождения в колонии «Витьба-3» посетили жена, дочь и друзья

25/11/06 •

Сегодня экс-кандидату в президенты Александру Козулину исполнился 51 год. По этому поводу в колонию «Витьба-3», где он отбывает наказание, приехали его жена Ирина и дочь Юлия, а также около 30-ти его партийных коллег и единомышленников из Витебска, Новополоцка, Минска, Борисова. Среди тех, кто захотел поздравить А.Козулина с днем рождения, были лидер ОГП Анатолий Лебедько, председатель […]

Дзень народзінаў у калоніі

25/11/06 •

Сябры дэмакратычных партый і арганізацый прыехалі павіншаваць Аляксандра Казуліна з днём народзінаў у Віцьбу-3.

А. Казулін чакае кніг для турэмнай бібліятэкі

06/11/06 •

Нагадаем, што экс-кандыдат на пасаду прэзідэнта адбывае пакаранне ў калоніі "Віцьба-3" (Віцебскі раён), і з 20-га кастрычніка трымае галадоўку супраць незаконнага, на ягоную думку, знаходжаньня пры ўладзе Аляксандра Лукашэнкі.

Аляксандр Казулін гаспіталізаваны

31/10/06 •

Былы кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін пасля 10 дзён галадоўкі ў калоніі Віцьба-3 гаспіталізаваны медсанчастку.

Навапалачанін галадаў 16 сутак у знак салідарнасці з Казуліным

20/10/06 •

Сёння ў Наваполацку сябра КХП БНФ Анатоль Кулік спыніў галадоўку. Ён распачаў яе 4 кастрычніка ў знак салідарнасці з экс-кандыдатам у прэзідэнты Аляксандрам Казуліным. Падчас галадоўкі навапалачанін не пакідаў сваёй працы ў адной з прыватных фірм.

А.Казуліна размеркавалі ў атрад да сантэхнікаў, слесараў і кухараў

06/10/06 •

Экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна ў калоніі “Віцьба-3” размеркавалі ў першы атрад, дзе ў асноўным знаходзіцца абслуга – сантэхнікі, слесары, кухары. Які з гэтых абавязкаў прапануюць былому рэктару БДУ, пакуль невядома, кажа ягоны адвакат Ігар Рынкевіч.

А. Казулін будзе адбываць пакаранне ў калоніі “Віцьба-3” пад Віцебскам

21/9/06 •

Былога кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна ў ноч з 20 на 21 верасня збіраліся тэрмінова накіраваць у папраўчую калонію агульнага рэжыму № 3 у пасёлку Віцьба недалёка ад Віцебска. Аб гэтым паведамілі прэс-служба палітыка і ягоны адвакат Ігар Рынкевіч.