“Беларускае золата” •

“Беларускае золата” J:Морс

18/10/07 •

Папулярны беларускі гурт J:Морс выпусціў інтэрнэт-сінгл “Беларускае золата”. Гэтая кампазіцыя з’явілася перад выхадам першага ў гісторыі калектыва беларускамоўнага альбома, рэліз якога адбудзецца ў хуткім часе – ужо ў першай палове лістапада.