галадоўка •

Сяргей Каваленка аднавіў галадоўку і высунуў новыя патрабаванні (+123­)

13/5/12 •

Ад 8 траўня Сяргей Каваленка аднавіў галадоўку пратэста, пра гэта “Народным навінам Віцебска” паведаміла жонка палітзняволенага Алена.

Сяргей Каваленка добраахвотна спыніў галадоўку (+10­)

14/4/12 •

Сяргей Каваленка, які зараз знаходзіцца на абследванні ў псіхіятрычным шпіталі ў Навінках, пачаў самастойны выхад з галадоўкі. Пра гэта паведаміў бацька Сяргея, пасля сутсрэчы з сынам, якая адбылася 13 красавіка.

Сяргей Каваленка важыць толькі 45 кілаграмаў (+243­)

29/3/12 •

29 сакавіка з Сяргеем Каваленкам, які знаходзіцца ў псіхіятрычным аддзяленні папраўчай калоніі №3 ў пасёлку Віцьба, сустрэўся адвакат. Ён паведаміў Алене Каваленка, што галадоўніку зрабілі прамыўку страўніка, і яго вага ўпала да 45 кілаграмаў. Жонка апазіцыянера тэрмінова выехала да калоніі.

Каваленку паставілі дыягназ “анарэксія” (+12­)

28/3/12 •

Пры апошнім ўзважванні Сяргей Каваленка, якога перавялі ў псіхіятрычнае аддзяленне калоніі “Віцьба-3” пад Віцебскам, важыў 48 кілаграмаў 900 грамаў. Доктар паставіў яму дыгназ “анарэксія” – страта пачуцця голаду.

Каваленку адправілі ў псіхіятрычнае аддзяленне калоніі “Віцьба-3” (+12­)

26/3/12 •

Дзень волі быў апошнім днём, які палітвязень Сяргей каваленка правёў у мінскай турме на вуліцы Валадарскага. Ноччу 26 сакавіка яго этапавалі ў псыхіятрычнае аддзяленне бальніцы пры калоніі “Віцьба-3”, што знаходзіцца недалёка ад Віцебска. Там Каваленку збіраюцца прымусова карміць.

Каваленку збіраюцца перавесці ў псіхіятрычнае аддзяленне пры калоніі „Віцьба-3“ (+6­)

24/3/12 •

Аб гэтым жонка палітвязня Сяргея Каваленкі Алена даведалася падчас сустрэчы з начальнікам Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў Сяргеем Працэнкам.

Галадоўнік Сяргей Каваленка – пад кропельніцай (+13­)

19/3/12 •

Сёння жонка палітвязня Сяргея Каваленкі Алена Каваленка сустрэлася з начальнікам следчага ізалятара на вуліцы Валадарскага ў Мінску, а таксама з начальнікам медыцынскай часткі гэтай установы.

Справа Каваленкі дойдзе да Папы Рымскага (+5­)

15/3/12 •

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла звярнулася да апостальскага нунцыя ў Беларусі Клаўдзіа Гуджэроці з просьбай, каб ён папрасіў Папу Рымскага ўмяшацца ў справу беларускага палітвязня Сяргея Каваленкі, каб уратаваць ягонае жыццё.

У Сяргея Каваленкі зніжаецца тэмпература цела (+16­)

13/3/12 •

Жонка Сяргея Каваленкі Алена напярэдадні, 12 сакавіка, мела з ім сустрэчу ў ізалятары на вуліцы Валадарскага ў Мінску. Палітвязень працягвае галадаць.

Святару не ўдалося ўгаварыць Каваленку спыніць галадоўку (+1)

09/3/12 •

Галадоўніка Сяргея Каваленку на «Валадарцы» наведаў пастар Эрнст Сабіла, які спрабаваў угаварыць актывіста спыніць галадоўку.

Сяргей Каваленка важыць 55 кілаграмаў, ціск — 90 на 60 (+1)

08/3/12 •

Палітвязня ўчора агледзелі ў 9-й клініцы Мінска, паведаміў «Радыё Свабода» намеснік старшыні КХП-БНФ Юрась Беленькі. Каваленку, які галадае з перапынкамі ад сярэдзіны снежня, агледзеў прафесар Валянцін Кураш.

Фотафакт: Сяргей Каваленка на трэцім месяцы галадоўкі (+94­)

21/2/12 •

Сёння ў Першамайскім судзе Віцбеска пачаўся судовы працэс на Сяргеем Каваленкам, які трэці месяц трымае галадоўку ў знак пратэста супраць палітычнага пераследу. Спадару Каваленка пагражае 3 гады пазбаўлення волі за нібыта парушэнне рэжыму адбывання пакарання — ён быў асуджаны да “хатняй хіміі” за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на галоўнай ёлцы Віцебска ў 2010 годзе.

Адвакат Сяргея Каваленкі заклапочаны станам яго здароўя (+32­)

11/2/12 •

Адвакат Сяргея Каваленкі, які 10 лютага наведаў яго ў СІЗА, заклапочаны станам здароўя віцебскага актывіста, які знаходзіцца ў ізалятары з 19 снежня.

Суд над Сергеем Коваленко начнется 21 февраля (+11­)

10/2/12 •

На 21 февраля назначен суд над витебским активистом-оппозиционером Сергеем Коваленко, который с 19 декабря 2011 года находится в следственном изоляторе.

Сяргей Каваленка: “Буду галадаць, пакуль альбо не выйду з-за кратаў, альбо не памру” (+326­)

12/1/12 •

З такой заявы Сяргея Каваленкі распачалося сённяшняе пасяджанне суда Першамайскага раёна Віцебска, на якім разглядалася адміністрацыйная справа ў адносінах да гэтага актывіста Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ. І ўсе, хто хоць крыху ведаюць Каваленку, вераць, што так яно і будзе.