Леў Сапега •

У Лепелі на кожны Дзень горада ўсталёўваюць па помніку (+8­)

10/9/11 •

Лепель ў гэтыя выходныя святкуе сваё 572-годдзе. Свята пачалося з урачыстага адкрыцця помніка ў гонар усіх мясцовых жыхароў. Скульптура, усталяваная на плошчы Свабоды, так і называецца – «Лепельчанін».

Помнік Льву Сапегу ў Лепелі ўсталявалі нягледзячы на пратэст праваслаўнай царквы (+15­)

11/9/10 •

11 верасня ў Лепелі ўрачыста адкрылі помнік вялікаму гетману і вялкаму канцлеру Вялікага Княства Літоўскага Льву Сапегу. Адзін з вядомейшых беларускіх магнатаў пэўны час валодаў гэтым горадам.

У Лепелі паставяць помнік Льву Сапегу (+9­)

23/7/10 •

У горадзе Лепель неўзабаве зьявіцца помнік Льву Сапегу, знанаму палітыку, дыплямату і апекуну мастацтваў, аднаму з самых уплывовых дзяржаўных дзеячаў у Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай. Імя Льва Сапегі самым непасрэдным чынам зьвязана з гісторыяй Лепеля, які ўпершыню згадваецца ў 1439, як вёска і маёнтак на востраве Лепельскага возера.

У царкву на радзіме Льва Сапегі вярнулася старое Евангелле

04/11/07 •

У царкве Святой Тройцы, што знаходзіцца ў Астроўне – на радзіме славутага канцлера Вялікага княства Літоўскага Льва Сапегі – нядаўна адбылася знакавая падзея. Сюды вярнулася Евангелле, выдадзенае больш за стагоддзе таму, у 1896 годзе. Гэтым Евангеллем карысталіся падчас богаслужэнняў у храме, пакуль у 60-я гады мінулага стагоддзя ён не быў закрыты.

У Бешанковічах, магчыма, паставяць помнік Льву Сапегу

08/2/07 •

Рада грамадскай арганізацыі “Таварыства беларускай мовы” прыняла план дзеянняў на 2007 г. Сярод іх мерапрыемствы з нагоды знакавых для Беларусі падзеяў. У прыватнасці, Рада зацвердзіла тэкст ліста да А.Лукашэнкі з прапановамі наконт святкавання 450-годдзя з дня нараджэння канцлера Вялікага княства Літоўскага, аўтара Трэцяга Статута ВКЛ Льва Сапегі.