партыя БНФ •

“Рукі прэч ад палітычных партый!”– пікеты пад такой назвай збіраецца правесці ў Віцебску партыя БНФ

31/1/08 •

Віцебская абласная Рада партыі БНФ некалькі дзён таму падала заяву ў гарвыканкам на дазвол правядзення пікетаў “Рукі прэч ад палітычных партый!” – на знак салідарнасці з Партыяй камуністаў Беларускай (ПКБ).

Каля помніка Караткевічу адбудзецца паэтычная вечарына

24/11/07 •

У панядзелак будзе адначацца 77-годдзе з дня нараджэння выбітнага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. У Віцебску ўвечары 26 лістапада адбудзецца ўскладанне кветак да помніка літаратару і паэтычная вечарына ў яго гонар. Прыхільнікі творчасці У.Караткевіча змогуць прачытаць свае ўлюбёныя творы з ягонай багатай празаічнай і паэтычнай спадчыны або свае ўласныя вершы.

Віншуем з гадавінай Дня Незалежнасьці!

25/7/07 •

Семнаццаць гадоў таму, 27 ліпеня 1990 году, Вярхоўным Саветам нашай краіны прынята Дэклярацыя «Аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі», якой у жніўні 1991 года быў нададзены статус канстытуцыйнага закону.

На Глыбоччыне распачынаецца грамадзкая кампанія “100 дзён” па магчымым адкліканні праўладных дэпутатаў

26/1/07 •

Кампанію ініцыяваў былы кандыдат у дэпутаты Глыбоцкага райсавету, сябар партыі БНФ Яраслаў Берніковіч. Ён прапануе цягам ста дзён адсочваць дзейнасьць новаабраных дэпутатаў райсавету: як яны працуюць у сваіх акругах і наколькі дбайна выконваюць наказы выбаршчыкаў. У тым выпадку, калі праца будзе нездавальняючай, Яраслаў Берніковіч гатовы распачаць працэдуру адкліканьня дэпутата.

Старшыня Віцебскай абласной арганізацыі БНФ адмовіўся ад удзелу ў выбарах

26/12/06 •

Кастусь Смолікаў быў зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты абласнога савету па Кіраўскай выбарчай акрузе №52.