пісьменнікі •

Уладзімір Арлоў прыедзе ў Віцебск (+2­)

30/11/11 •

1 снежня ў “Еўрапейскім клубе” ў Віцебску адбудзецца сустрэча з вядомым беларускім пісьменнікам Уладзімірам Арловым.

Таямніцы Караткевіча: новыя знаходкі (+22­)

26/11/11 •

Раней мне даводзілася распавядаць, што да пошукаў «таямніц Караткевіча» мяне падштурхнула прачытанне ягоных твораў з пазіцыі краязнаўцы, пасля чаго старонкі белага томіка з яго вядомага першага Збору твораў былі перакладзеныя дзесяткамі паперак-закладак. Закладкі пазначалі месцы, дзе, як мне здавалася, гаварылася пра тое, што не было простай літаратурнай прыдумкай, а мая ўвага з тае пары была накіраваная на пошук згаданых Караткевічам з'яў і падзей у сапраўднае гісторыі Беларусі.

Сын Якуба Коласа: “Мы жывем у час страшнейшай ілжы і міфаў…” (+9­)

01/6/09 •

У мінулую пятніцу ў Мастацкім музеі з віцебскімі студэнтамі, літаратарамі, мясцовай інтэлігенцыяй сустрэўся малодшы сын Якуба Коласа Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч.

Алесь Пашкевіч і Барыс Пятровіч у “Еўрапейскім клубе”

15/5/09 •

Як ужо паведамлялі ННВ, 14 траўня Віцебск наведалі ўдава Васіля Быкава Ірына Міхайлаўна, а таксама вядомыя беларускія пісьменнікі Алесь Пашкевіч, Барыс Пятровіч і бард Кастусь Герашчанка. Увечары госці сустрэліся з віцебскімі чытачамі і літаратарамі ў “Еўрапейскім клубе”.

У Віцебску адбудзецца сустрэча з пісьменнікамі

12/5/09 •

14 траўня Віцебск наведаюць Ірына Міхайлаўна Быкава, старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Алесь Пашкевіч і пісьменнік Барыс Пятровіч.

На Вадохрышча Віцебск наведалі пісьменнікі

20/1/08 •

Вечарам 19 студзеня 2007 г. у Віцебску прайшла прэзентацыя новых кніг і часопіса “Археэ”. На імпрэзе, якая праходзіла ў новым памяшканні рэакцыі “Віцебскага кур’ера” прысутнічалі пісьменнік Уладзімер Арлоў, пісьменніца Наталка Бабіна, рэдактар “Архэ” Валер Булгакаў і рэдактар “Нашай нівы” Андрэй Скурко.