раскопкі •

Полацк больш старажытны, чым лічылася раней (+8­)

04/3/10 •

Летась у Полацку падчас археалагічных раскопак на тэрыторыі старажытнага гарадзішча беларускія навукоўцы знайшлі чатыры фрагменты арабскіх срэбраных манет – дырхемаў. Нягледзячы на тое, што яны былі пашкоджаны, удалося выявіць дату іх чаканкі – 800-825 гады.

У Полацку ўлетку пачнуцца археалагічныя раскопкі

30/5/08 •

Супрацоўнікі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў чэрвені распачнуць археалагічныя раскопкі ў гістарычнай частцы Полацка.

У Шумілінскім раёне знойдзена пахаванне французскага і савецкага лётчыкаў

29/10/06 •

Рэшткі двух лётчыкаў знайшлі падчас правядзення вадаправоду ў пасёлку Прыазёрны Шумілінскага раёну. Затым на гэтым месцы правялі раскопкі сапёры 52-га пашуковага батальёну Міністэрства абароны. Яны і ўстанавілі асобу аднаго з загінуўшых – дапамог медальён. На ім было імя Віктара Ткачова, родам з Казахстану. Другі лётчык, на думку пашуковікоў, хутчэй за ўсё, француз.

У Глыбокім выяўлена масавае пахаванне нямецкіх вайскоўцаў

12/10/06 •

Каля сцен касцёлу Святой Тройцы ў Глыбокім распачаліся раскопкі на месцы масавага пахавання нямецкіх вайскоўцаў падчас Другой сусветнай вайны, паведамляе “Радыё Свабода”.