Сяргей Каваленка •

Сяргей Каваленка арыштаваны на 10 сутак (+18­)

27/12/14 •

Трое сутак да судавіцебскі актывіст КХП БНФ ужо адбыў у ІЧУ, трымаючы галадоўку. Ён быў змешчаны пад варту 24 снежня – у той дзень у Віцебску быў вывешаны бел-чырвона-белы сцяг. На судовы працэс Сяргея Каваленку прывезлі ў кайданках, што асабліва абурыла сваякоў і праваабаронцаў.

Сяргей Каваленка аштрафаваны на 1 мільён рублёў (+19­)

29/3/13 •

29 сакавіка суддзя Першамайскага раённага суду Віцебска Валянціна Кісьмярожкіна, якую прызначылі замест пачаўшай працэс Наталлі Карабліной, прызнала Сяргея Каваленку вінаватым у дробным хуліганстве (артыкул 17.1 КААП).

Cуд над Сяргеем Каваленкам перанеслі на пятніцу (дапоўнена) (+47­)

26/3/13 •

У Віцебску 25 сакавіка каля 20.30 затрыманы актывіст Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Сяргей Каваленка.

Чалавек года Віцебска-2012 (+43­)

07/1/13 •

Народныя навіны Віцебска” традыцыйна прапануюць чытачам падвесці вынікі і вызначыць найбольш выбітную асобу 2012 года. Рэдакцыя выбірае намінантаў сярод людзей, якія найбольш спрыялі гораду і яго вядомасці, а таксама яны павінны фігураваць у навінах нашага выдання.

Каваленка сустрэнецца з Пазьняком (+7­)

18/10/12 •

У прэс-канферэнцыі, якая пройдзе сёння ў прэс-цэнтры ў Доме журналіста ў Варшаве, возьмуць удзел Зянон Пазьняк і былы палітвязень з Віцебска Сяргей Каваленка.

Сяргей Каваленка: “Я ствараю піяр беларускаму нацыянальнаму сцягу” (+19­)

27/9/12 •

ННВ” пабывалі ў гасцях у палітвязня, актывіста КХП-БНФ Сяргея Каваленкі, які вечарам напярэдадні быў вызвалены з магілёўскай калоніі і зараз знаходзіцца дома ў Віцебску.

Сяргей Каваленка дома, у Віцебску (+48­)

27/9/12 •

Палітвязень Сяргей Каваленка вызвалены з магілёўскай калоніі і зараз знаходзіцца дома, у Віцебску. Аб гэтым "ННВ" паведаміла ягоная жонка Алена.

Сяргей Каваленка папрасіў вызваліць яго з калоніі (+7­)

25/7/12 •

«Прашу мяне вызваліць» — прашэнне аб памілаванні з такім тэкстам напісаў палітзняволены Сяргей Каваленка. Пра гэта СМІ паведаміў яго бацька, які бачыўся з сынам у Магілёўскай папраўчай калоніі №19.

Сяргей Каваленка аднавіў галадоўку і высунуў новыя патрабаванні (+123­)

13/5/12 •

Ад 8 траўня Сяргей Каваленка аднавіў галадоўку пратэста, пра гэта “Народным навінам Віцебска” паведаміла жонка палітзняволенага Алена.

У Віцебску быў вывешаны бел-чырвона-белы сцяг у падтрымку Сяргея Каваленкі (+9­)

04/5/12 •

4 траўня ў Віцебску на будынку студэнцкага інтэрната на праспекце Фрунзэ каля 8:00 быў вывешаны нацянальны бел-чырвона-белы сцяг.

Сяргей Каваленка добраахвотна спыніў галадоўку (+10­)

14/4/12 •

Сяргей Каваленка, які зараз знаходзіцца на абследванні ў псіхіятрычным шпіталі ў Навінках, пачаў самастойны выхад з галадоўкі. Пра гэта паведаміў бацька Сяргея, пасля сутсрэчы з сынам, якая адбылася 13 красавіка.

Абласны суд адправіў Сяргея Каваленку ў псіхіятрычную бальніцу для экспертызы (+34­)

10/4/12 •

У Віцебскім абласным судзе 10 красавіка прайшло пасяджэнне судовай калегіі, якая павінна была разгледзіць касацыйную скаргу Сяргея Каваленкі на прысуд Першамайскага суда Віцебска. Аднак разгляд скаргі прыпыніўся – калегія прызначыла актывісту КХП-БНФ правядзенне комплекснай псіхіятрычнай экспертызы. Для гэтага Каваленку адвязуць у псіхіятрычную бальніцу ў Навінкі пад Мінскам.

У Віцебску прайшлі пікеты ў падтрымку Сяргея Каваленкі (+33­)

09/4/12 •

8 красавіка ў Вербную нядзелю ў Віцебску жонка Сяргея Каваленкі Алена з яшчэ адной дзяўчынай зладзілі пікеты ў падтрымку зняволенага апазіцыянера, на якіх раздавалі ўлёткі.

Сяргей Каваленка важыць толькі 45 кілаграмаў (+243­)

29/3/12 •

29 сакавіка з Сяргеем Каваленкам, які знаходзіцца ў псіхіятрычным аддзяленні папраўчай калоніі №3 ў пасёлку Віцьба, сустрэўся адвакат. Ён паведаміў Алене Каваленка, што галадоўніку зрабілі прамыўку страўніка, і яго вага ўпала да 45 кілаграмаў. Жонка апазіцыянера тэрмінова выехала да калоніі.

Каваленку адправілі ў псіхіятрычнае аддзяленне калоніі “Віцьба-3” (+12­)

26/3/12 •

Дзень волі быў апошнім днём, які палітвязень Сяргей каваленка правёў у мінскай турме на вуліцы Валадарскага. Ноччу 26 сакавіка яго этапавалі ў псыхіятрычнае аддзяленне бальніцы пры калоніі “Віцьба-3”, што знаходзіцца недалёка ад Віцебска. Там Каваленку збіраюцца прымусова карміць.