Уладзіслаў Блін •

Уладзіслаў Блін стаў Чалавекам года Віцебска-2013 (+22­)

06/2/14 •

Інтэрнэт-выданне “Народныя навіны Віцебска” падвяло вынікі галасавання, згодна якому Чалавекам года Віцебска-2013 чытачы абралі Уладзіслава Бліна — першага біскупа Віцебскай дыяцэзіі каталіцкага касцёла, які быў прызначаны на гэтую пасаду 13 кастрычніка 1999 года дэкрэтам папы Яна Паўла ІІ.

Чалавек года Віцебска-2013 (+31­)

04/1/14 •

Народныя навіны Віцебска” пачынаюць галасаванне, каб вызначыць найбольш выбітную асобу мінулага года, якая найбольш спрыяла гораду і яго вядомасці, а таксама фігуравала ў навінах нашага выдання.

Уладзіслаў Блін. Чым ён запомніцца вернікам Віцебскай дыяцэзіі

26/2/13 •

Заўсёдная ўсмешка і добры настрой, аўтарытарны стыль кіравання, беларусізацыя набажэнстваў, прэмія ад Лукашэнкі і ціск на "палітычна нядобранадзейных" святароў. Усё гэта пакіне ў памяці каталіцкіх вернікаў Уладзіслаў Блін, які 25 лютага 2013 года сышоў у адстаўку з пасады біскупа Віцебскай дыяцэзіі.

Біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін папрасіў Папу аб адстаўцы (+14­)

25/2/13 •

Папа Бэнэдыкт XVI сёння, 25 лютага, задаволіў прашэнне біскупа Віцебскага Уладзіслава Бліна аб адстаўцы.

Аляксандр Косінец сустрэўся з Уладзіславам Блінам (+11­)

25/12/12 •

24 снежня адбылася сустрэча біскупа Уладзіслава Бліна са старшынём Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандрам Косінцам.

Калядная імша ў віцебскім катэдральным касцёле: фотарэпартаж “ННВ” (+7­)

25/12/12 •

У віцебскім катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ўвечары 24 снежня прайшла ўрачыстая імша на свята Божага Нараджэння, якую ўзначаліў біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін.

Уладзіславу Бліну падарылі карціну (+4­)

18/12/12 •

Традыцыйная перадкалядная прэс-канферэнцыя ў віцебскай дыяцэзіі сёння мела крыху незвычайны фармат – біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін атрымаў падарунак ад журналістаў.

Мосарская парафія святкавала старадаўні Адпуст св. Яна Хрысціцеля разам з Эксцэленцыяй Віцебскай дыяцэзіі біскупам Уладзіславам (+1)

26/6/12 •

Падчас парафіяльнага Адпуста святога Яна Хрысціцеля 23 і 24 чэрвеня, натоўпы пабожных людзей сабраліся ў мосарскім касцёле, знаходзячы палёгку ў цярпеннях, здароў’е, вызваленне ад алкагольнай залежнасці, Божую ласку і благаслаўленне, аб якіх прыходзілі прасіць святога Юстына і святога Яна Хрысціцеля - мучанікаў.

Віншаванне ксяндза біскупа Уладзіслава Бліна на Вялікдзень

08/4/12 •

Умілаваныя браты і сёстры ў Хрысце! Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос! Ён жыве сярод нас у Божым слове і сакрамэнтах. Чалавек патрабуе Бога. Ён – надзея і сэнс нашага жыцця.

Назаўсёды ў сэрцы біскупа (+3­)

16/11/11 •

15 лістапада біскуп Уладзіслаў Блін наведаў парафію Найсвяцейшай Тройцы ў Глыбокім. Гэта адбылося падчас правядзення дня духоўных сустрэч. Сабралася духавенства і кансэкраваныя асобы Віцебскай дыяцэзіі. Святары і сёстры сустрэліся са сваім біскупам, каб маліцца за Віцебскую дыяцэзію і аб умацаванне ўласнага паклікання. Слова Божае падчас св. Імшы прамовіў а. Марэк Пасют OFMCap з Докшыц, а канферэнцыю для прысутных правёў а. Раман Шульц OP. Айцец Раман падчас выступу разважаў пра чыстасць і вернасць пакліканню.

Біскуп Уладзіслаў Блін наведаў Бягомль

31/5/11 •

29 мая ў Бягомлі прайшла біскупская візітацыя. Парафію наведаў пастыр дыяцэзіі біскуп Уладзіслаў Блін. Гэтае кананічнае мерапрыемства супала з маёўкай каталіцкай моладзі з Барысава. Напярэдадні візіту біскупа яны сабраліся ў бягомльсккай парафіі, каб з малітвай, спевамі і танцамі супольна правесці адпачынак. Арганізаваў выезд моладзі а. Вячаслаў Пялінак МІС.

У Віцебскай дыяцэзіі з’явілася свая газета (+10­)

19/4/11 •

18 красавіка ў Віцебску прайшла прэс-канферэнцыя з удзелам біскупа Уладзіслава Бліна. Сустрэча адбылася ў душпастырскім цэнтры пры парафіі Езуса Міласэрнага. Былі прадстаўнікі мясцовых друкаваных СМІ, а таксама супрацоўнікі тэлебачання і радыё.

Віншаванне біскупа Віцебскага Уладзіслава Бліна на Божае Нараджэнне

25/12/10 •

Радуемся разам з Анёламі. Нясём гэтую праўду тым, хто яшчэ Бога не ведае, сумняваецца ці забыўся пра Яго.

У Віцебскай дыяцэзіі асвяцілі новы касцёл (+2­)

31/8/10 •

29 жніўня ў Бярозаўцы (Докшыцкі дэканат Віцебскай дыяцэзіі) адбылася кансэкрацыя (асвячэнне) касцёла. Абрад здзейсніў біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін. У прывітальнай прамове да сабраных парафіянаў ён сказаў, што шчаслівы стаяць на парозе новай святыні, дзе столькі ўкладзена працы і людской любові да Бога і Касцёла.

У Віцебску святарскія пасвячэнні прыняў Пётр Рудкоўскі

24/6/10 •

24 чэрвеня ў касцёле св. Барбары ў Віцебску прыняў святарскія пасвячэнні вядомы беларускі дыякан з ордэна дамініканаў, багаслоў і філосаф Пётр Рудкоўскі. Цэрымонію рукапалажэння ажыццявіў біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін.