Назаўсёды ў сэрцы біскупа
15 лістапада біскуп Уладзіслаў Блін наведаў парафію Найсвяцейшай Тройцы ў Глыбокім. Гэта адбылося падчас правядзення дня духоўных сустрэч. Сабралася духавенства і кансэкраваныя асобы Віцебскай дыяцэзіі. Святары і сёстры сустрэліся са сваім біскупам, каб маліцца за Віцебскую дыяцэзію і аб умацаванне ўласнага паклікання. Слова Божае падчас св. Імшы прамовіў а. Марэк Пасют OFMCap з Докшыц, а канферэнцыю для прысутных правёў а. Раман Шульц OP. Айцец Раман падчас выступу разважаў пра чыстасць і вернасць пакліканню.

Біскуп Уладзіслаў аб’явіў парадак сустрэч на наступныя месяцы і падзяліўся сваімі ўражаннямі ад пілігрымкі ў Святую Зямлю. Пасля сустрэчы ў касцёле і абеда ў мясцовай плябаніі прайшло паседжанне дзеканаў.
Увечары гасцінныя глыбоцкія парафіяне запрасілі свайго пастыра ў вёску Гірстуны. Там, дзякуючы намаганням жыхароў і пробашча кс. Мечыслава Янчышына, паўстала каплічка. Біскуп Уладзіслаў накіраваўся туды, каб асвяціць яе. Аднавяскоўцы шчыра сустрэлі свайго біскупа, падарыўшы яму каравай і выслаўшы кветкамі дарогу да капліцы.
Варта адзначыць прысутнасць прадстаўнікоў улады на гэтым свяце. Спадар Яўгеній Татун, які з’яўляецца старшынёй мясцовага сельсавета, спрыяў пабудове маленькага храма. На свяце таксама прысутнічала і выступіла перад вернікамі старшыня раённага савета дэпутатаў спадарыня Валянціна Сямчонак. Яна адзначыла з’яднанасць вяскоўцаў у працы і ў малітве і выказала ўдзячнасць гаспадарам вёскі за гасціннасць.
Біскуп Уладзіслаў, выступаючы перад прысутнымі, падзяліўся разважаннямі пра месца касцёла ў жыцці чалавека. Ён заахвоціў вернікаў да актыўнага практыкавання веры ў штодзённым жыцці. Іерарх падзякаваў таксама тым, хто рупліва працаваў пры пабудове капліцы. Асноўныя працы правёў мясцовы майстар спадар Алег Храпавіцкі, вельмі дапамог тэхнікай спадар Юрый Бервячонак, а таксама спадар Васіль Корбан з ААТ “Канстанцінаў Двор”.
Так насычана прайшоў чарговы дзень Віцебскага біскупа Уладзіслава. Яшчэ пару дзён назад, выконваючы біскупскую калегіяльную паслугу, яму давялося быць на канферэнцыях у Рыме і Мінску. Аднак, як можа пастыр не вярнуцца да свайго статка? Вернікі з Гірстуноў нездарма чакалі. Гэтая вёска, як і сотні іншых - назаўсёды ў сэрцы біскупа.
Чытайце яшчэ
3 каментарыя
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.








17/Лістапад/2011 у 21:28
Для жыхароў вёскі Гірстуны адкрыццё капліцы з удзелам біскупа - падзея надзвычайная. Не кожны з вернікаў па розных прычынах можа даехаць да касцёла ў Глыбокім...
19/Лістапад/2011 у 17:25 1
@ лесавік:
надо максимально поддержать св.Костёл. Они НАШИ !!! Надо максимально возрождать католичество на Беларуси, они фундамент нашей независимости и Белорусского Национального возрождения!!!!!!!!!!
20/Лістапад/2011 у 16:19 2
Сегодня был на св.Iмшы в Костёле св.Варвары в Витебске. Костёл требует ремонта и коммунального обслуживания, влажные стены, система отопления требует ремонта....
Власти кричат о равноправии религий, но на деле поддерживают только московскую секту (т.н. р п ц моск.патриархата)...
Очень жаль, если такой памятник Национальной архитектуры, как Костёл св.Варвары будет медленно разрушаться...
Прошу всех, кто не равнодушен к Национальной истории, к Национальному Возрождению помочь, в т.ч. пожертвованиями св.Костёлу! Хотя бы кто чем может, урна с пожертвованиями стоит слева от входа...
Очень прошу лично от себя, помогите пожалуйста...