Сяргей Каваленка важыць 55 кілаграмаў, ціск — 90 на 60
Палітвязня ўчора агледзелі ў 9-й клініцы Мінска, паведаміў «Радыё Свабода» намеснік старшыні КХП-БНФ Юрась Беленькі. Каваленку, які галадае з перапынкамі ад сярэдзіны снежня, агледзеў прафесар Валянцін Кураш.

«У Каваленкі былі зафіксаваныя наступныя фізічныя параметры: вага – 55 кілаграмаў, тэмпература – 37,5 градусаў, ціск 90 на 60. Дактары 9-й клінікі прапанавалі Сяргею спыніць галадоўку і паабяцалі, што пасля гэтага яго пакінуць у шпіталі для выхаду з галадоўкі пад медычным наглядам. Але Каваленка адмовіўся спыняць галадоўку, бо не давярае медыкам і міліцыянтам. У выніку яго зноў вярнулі на Валадарку», – распавёў Беленькі.
7 сакавіка Сяргея Каваленку наведаў на Валадарцы адвакат. Сустрэча адбылася ў межах падрыхтоўкі да разгляду касацыйнай скаргі на прысуд Каваленку.
Сяргей Каваленка асуджаны на 2 гады і месяц зняволення за парушэнні адбыцьця пакараньня хатняй «хіміяй» за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на навагодняй яліне ў Віцебску.
Радыё «Свабода»
Чытайце яшчэ
1 каментар
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.


8/сакавік/2012 у 22:34
Бараний вес, однако, как говорил мой дедушка. Сергею хочу пожелать Силы и Духа.